Вучаніцы пятай школы атрымалі дыпломы 1 і 2 ступені на фестывалі навукова-даследчых прац "Вялікая сіла малой Радзімы"
02.12.2024У канцы лістапада вучаніцы нашай школы Ніна Іванова (6 "А" клас) і Кацярына Капцюх (11 "Б" клас) прынялі ўдзел у краязнаўчым фестывалі навукова-даследчых прац "Вялікая сіла малой Радзімы".
Ніна Іванова ў намінацыі "Генеалагічныя і геральдычныя даследаванні" з працай "Мой радавод" атрымала дыплом 1 ступені.
Кацярына Капцюх у намінацыі "Этнічная разнастайнасць Смаргоншчыны" з працай "Цымус - гэта смачна!" атрымала дыплом 2 ступені.
Дзяўчаты паказалі высокі узровень развіцця не толькі сваіх інтэлектуальных і творчых здольнасцей, але і краязнаўчых ведаў.
Ганна Іванова, настаўнік гісторыі сярэдняй школы №5