РУ БЕ EN

Калі душа просіць музыкі: натхнёнай і шчырай

02.12.2024
 

Дзесяць гадоў таму ў Асінаўшчызне былі акрыты выязныя класы Сольскай музычнай школы. З таго часу ў навучэнцаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы з’явілася магчымасць вучыцца граць на музычных інструментах, не выходзячы за дзверы сваёй навучальнай устновы.

Дырэктар Сольскай музычнай школы Яна Варковіч у 2014 годзе была маладым спецыялістам і аказалася ў ліку тых, хто распачынаў працаваць з асінаўшчызненскімі дзецьмі. «У любой мясцовасці ёсць дзеці, якія маюць схільнасці да музыкі, але не ва ўсіх ёсць магчымасць наведваць заняткі ў музычай школе, – зазначае Яна Мікалаеўна. – За дзесяць гадоў існавання праз нашы рукі прайшло нямала ўлюбёных у музыку дзяцей. Наш гонар – былы вучань Уладзімір Рэшкевіч, які стаў уладальнікам заахвочвальнай прэміі спецыяльнага Фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі».

Цяпер вучні Асінаўшчызненскай школы вучацца граць на балалайцы і баяне, у якасці дадатковага інструмента ім прапаноўваюцца фартэпіяна і баян. «Нават калі яны і не стануць у будучым прафесійнымі музыкамі, іх вольны час не будзе патрачаны дарма. Музыка стымулюе моўнае, эмацыйнае і інтэлектуальнае развіццё дзіцяці», – зазначыла Яна Варковіч.

Фотогалерея: