РУ БЕ EN

У Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў фізкультурны вольны час “Сакрэты здароўя”

05.11.2024

З мэтай далучэння да здаровага ладу жыцця і ўмацавання фізічнага здароўя дзяцей у рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў фізкультурны вольны час “Сакрэты здароўя”.

 

 Мерапрыемства пачалося з музычнай размінкі. У госці да дзяцей завітала Пандачка, якая абыякава ставілася да свайго здароўя. У ходзе дыдактычных гульняў і спартыўных эстафет выхаванцы дзяліліся сваімі сакрэтамі здароўя і далучалі госцю да здаровага ладу жыцця. Пандачка з захапленнем адклікнулася на прапанову дзяцей стаць членам адной з каманд.

Пры развітанні дзеці пажадалі зрабіць агульны фотаздымак. Менавіта ён адлюстроўвае пазітыўны і спартыўны настрой выхаванцаў, што сведчыць аб мэтазгоднасці выкарыстання актыўнага адпачынку для фарміравання асноў здаровага ладу жыцця.

Святлана Цыбоўская, 

выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы

Фотогалерея: