РУ БЕ EN

Выхаванцы дзіцячага сада №4 удзельнічалі ў рэспубліканскім творчым конкурсе

20.09.2024

Выхаванцы творчай групы «Васілёчкі» ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні» прынялі ўдзел ў рэспубліканскім творчым конкурсе «Табе, мой любы край!», які быў прысвечаны Дню народнага адзінства і Году якасці.

 

Рабяты сталі лаўрэатамі 3 ступені ў намінацыі «Харэграфія» з танцам «Зямля з блакітнымі вачамі». Анастасія Навакоўская ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» атрымала дыплом 3 ступені з малюнкам «Маёнтак Агінскага».

За творчае супрацоўніцтва па захаванні традыцый талерантнасці, адзінства і цэласнасці беларускага грамадства, выхаванне ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, павагі да нацыянальнай культуры і падрыхтоўцы да конкурса, педагогі атрымалі падзякі.

Святлана РАЙБЕ, музычны кіраўнік

ДУА «Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні»

Фотогалерея: