РУ БЕ EN

Тэматычны дзень «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!» прайшоў у дзіцячым садзе №6

03.09.2024

У дзіцячым садзе №6 прайшоў тэматычны дзень. Урачыста і старанна маленькія грамадзяне Рэспублікі Беларусь выканалі гімн нашай краіны.

У гутарках замацавалі дасягненні беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся.

З задавальненнем пагулялі ў беларускія народныя гульні «Ручаёк», «Гарачае месца», зрабілі дыхальную гімнастыку «Бусел».

Пры выкананні калектыўнай аплікацыі «Сонечная і мірная Беларусь», адзначылі каштоўнасныя якасці, уласцівыя беларусам: мір і дабрабыт.

Кульмінацыяй святочнага дня стаў флэшмоб «За Беларусь!». Шанаваць і паважаць незалежнасць нашай краіны, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаў, галоўны пасыл праведзенага мерапрыемства.

Таццяна Бурко, Алеся Кабак,

педагагічныя работнікі дзіцячага сада №6

Фотогалерея: