РУ БЕ EN

«Прывітанне, Масленіца дарагая!»

11.03.2024

Масленіца – прыгожае і любімае ў народзе свята. Яно адлюстроўвае ўсеагульную радасць у сувязі з набліжэннем доўгачаканай вясны. Падчас свята ўсе дзеці адправіліся на пошукі вясны, а затрымлівала іх на шляху Баба Яга. Гераіня казак прыдумвала ўсім розныя заданні, якія дзеці і дарослыя з задавальненем выконвалі. Выхаванцам спадабалася спяваць і вадзіць карагоды, гуляць у народныя гульні: “Перанясі блін”, “Вароты”, “Карусель”. Дарослыя таксама прымалі ўдзел у мерапрыемстве. Яны спаборнічалі паміж сабой у гульні “Хто хутчэй на ўхваце прынясе цеста да печы”, мераліся сіламі ў перацягванні каната з Бабай Ягой, дзе перамогу атрымала каманда дарослых і дзяцей. А таксама з прысутнічымі сустрэліся такія персанажы, як чараўніца-зіма, Масленіца, Мядзведзь. Па традыцыі свята, дзеці абменьваліся самаробнымі цацкамі, а потым частаваліся блінамі.

Фотогалерея: