РУ БЕ EN

Дзень абаронцы Айчыны

23.02.2024

У дашкольнай установе "Сольскі дзіцячы сад" праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню абаронца Айчыны. Педагогамі і дзецьмі была аформлена насценгазета "Тата і дзеці", на якой размешчаны фатаздымкі дзяцей і іх любімых тат, а таксама віншаванні са святам сапраўдных мужчын. На працягу дня працавала творчая майстэрня ,,Умелыя рукі". Добрай традыцыяй з'яўляецца выраб падарункаў сваімі рукамі. Рабяты выконвалі іх старанна, і маленькія сюрпрызы выдаліся на славу.

Фотогалерея: