Ранішняя сустрэча «Святкуем разам!»
22.02.2024Беларускае слова – своеасаблівы рознакаляровы свет, які мы спасцігаем і сэрцам, і розумам. Матчына мова, роднае слова … для гімназістаў гэта не проста прыемныя гукі, а шчымлівая, насычаная эмоцыямі мелодыя нашага жыцця. Кожны раз з таямнічай радасцю і хваляваннем сустракае гэты дзень гімназія.
Распачалося святкаванне з ранішняй сустрэчы «Святкуем разам!». Група актыўных старшакласнікаў разам з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры сустракалі педагогаў і гімназістаў на першым паверсе ўстановы не толькі ўсмешкамі і шчырымі словамі, але і прыгожай беларускай музыкай. Кожны атрымліваў сімвал свята “Ў” і віншавальную паштоўку.