Гульня-квэст “Найвялікшае сонца – мая беларуская мова”
22.02.2024Гульня-квэст “Найвялікшае сонца – мая беларуская мова” запрасіла вучняў восьмых класаў у свет загадак і цудаў нашай моўнай і літаратурнай спадчыны. На кожным прыпынку іх чакалі заданні, выканаўшы якія, гімназісты атрымлівалі пэўную колькасць балаў і фрагмент страчанага паслання. Многія заданні патрабавалі ад удзельнікаў гульні ведаў, упартасці, творчага падыходу, умення ўзаемадзейнічаць у камандзе. Веданне мовы дапамагло пераадолець усе перашкоды і з гонарам прайсці ўсе выпрабаванні.
Мовазнаўчы рынг “Ведай роднае слова!” дапамог гімназістам 8 “А” класа падагульніць свае веды, набытыя на ўроках беларускай мовы.. У час гульні вучні змаглі паказаць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, удасканаліць навыкі групавой работы. Дзве каманды ўдзельнічалі ў рынгу, які складаўся з дзевяці тураў: “Народны скарб”, “ Пабудуйце слова”, “Перакладчыкі”, “Гонка за лідарам”, “Давай карацей”, “Музей сучаснага народнага побыту”, “Складаем пазл”, “Словы, словы, словы…”, “Рэдактар”. Чарговы раз гімназісты змаглі пераканацца, што мова – душа народа, векавы вопыт многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.
Інтэлектуальная “Свая гульня” “Мова мая беларуская” , якая прайшла для вучняў пятых класаў, садзейнічала развіццю моўнай культуры асобы, стварэнню атмасферы ўважлівасці, актыўнасці, стымуляванню цікавасці да традыцый і мінулага роднага краю.