РУ БЕ EN

Дзень беларускай мовы прайшоў у СШ №5

21.02.2024
21 лютага да Дня роднай мовы ў 8 "А" класе УА "Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні " прайшло свята беларускай нацыянальнай кухні "Гастранамічны фэст". 
Рабяты падчас свята пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі, успомнілі гісторыю іх з'яўлення і рэцэпты. Таксама у́ святочнай абстаноўцы адбылося прадстау́ленне любімых сямейных страў і знаёмства з традыцыямі масленічнага тыдня.

Кульмінацыяй усяго мерапрыемства стау́ майстар-клас па прыгатаванні дранікаў ад трох пакаленняў- бабуль, матуль і дачок.

На прыканцы свята рабяты і запрошаныя госці прадэгусціравалі беларускія стравы, пачаставаліся травяной гарбатай. Было не толькі цікава, але і вельмі смачна.

Нацыянальныя стравы — гэта непаўторнасць і адметнасць жыцця нашай краіны, а агульны стол – гэта месца, якое яднае людзей розных пакаленняў. Здаецца, мае вучні засвоілі чарговы ўрок: памятаць  мінулае , шанаваць  сучаснае і ствараць  светлую будучыню .Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца!

Фотогалерея: