РУ БЕ EN

Абласны дыктант да Міжнароднага дня роднай мовы напісалі ў сёмай школе

21.02.2024

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, у сярэдняй школе № 7 г. Смаргоні вучні, настаўнікі, тэхнічныя работнікі напісалі абласны дыктант “Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў”. 

Падчас напісання тэксту, удзельнікі мерапрыемства змаглі не толькі праверыць і ўзнавіць свае веды правапісных і пунктуацыйных правіл, але і ўспомніць аб трагедыях часоў Вялікай Айчыннай вайны, аб жудасных падзеях, якія адбыліся ў вёсцы Хатынь - сімвале бязмерных выпрабаванняў беларусаў.

 

Фотогалерея: