РУ БЕ EN

Конкурс ваенна-патрыятычнай песні "Служу Айчыне"

16.02.2024

15 лютага, у ДУА "Гімназія г. Смаргоні" адбыўся конкурс ваенна- патрыятычнай песні
"Служу Айчыне", у якім прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў.
Дата правядзення была выбрана нездарма, бо менавіта сёння споўнілася 35 гадоў з дня вываду войскаў з Афганістана. На дадзенае мерапрыемства быў запрошаны Старшыня Смаргонскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Пілецкі Юрый Пятровіч, які прывітаў гледачоў і ўдзельнікаў конкурсу, якім пажадаў паспяховага выступлення.
У зале гімназіі таксама прысутнічалі вайскоўцы Інстытута пагранічнай службы.
Прагучалі папулярныя песні ваенных гадоў. Выступленні адрозніваліся эмацыянальнасцю і шчырасцю, нікога не пакінулі абыякавымі.
Конкурс ваенна-патрыятычнай песні паказаў, што песні ваенных гадоў па- ранейшаму папулярны. Яны вытрымалі выпрабаванні часу, сталі своеасаблівым летапісам вайны.

Фотогалерея: