РУ БЕ EN

Пажар лепш папярэдзіць, чым патушыць

25.01.2024

Пажар лепш папярэдзіць, чым патушыць. Гэта фраза не губляе сваёй актуальнасці. У сувязі з гэтым у старшай групе Сольскага дзіцячага сада прайшоў тэматычны занятак па пажарнай бяспецы. З выхаванцамі былі праведзены гутаркі аб пажарнай бяспецы, гульні, фізкультхвілінкі. З вялікай цікавасцю рабяты прымяралі касцюм пажарнага і пералічвалі прылады, якія неабходныя для яго работы. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі паўтаралі правілы паводзін з агнём, расказвалі як правільна паводзіць сябе пры ўзнікненні пажару, разгадвалі загадкі і слухалі вершы аб правілах пажарнай бяспекі.


Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Сольскага дзіцячага сада
Шляхціна Наталля Юр'еўна

 

Фотогалерея: