РУ БЕ EN

Дзень здароўя "Зімовыя забавы"

17.01.2024

16 студзеня ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшоў Дзень здароўя "Зімовыя забавы". Дзень выхаванцаў рознаўзроставай групы інтэграванага навучання і выхавання быў насычаны разастайнай актыўнай дзейнасцю, накіраванай на фарміраванне здаровага ладу жыцця. Дзень здароўя пачаўся з бадзёрай музычнай ранішняй гімнастыкі. Пасля смачнага і карыснага сняданку выхаванцаў чакала кола загадак "Што зіма раскажа нам?". Пазней дашкольнікі актыўна разважалі над пытаннем доктара Айбаліта: "Дзе хаваецца здароўе?". Таксама ў групе праводзіліся розныя гульні: "Адгадай, хто я" пра зімовыя забавы і віды спорту, "Шкода і карысць для арганізма", "Хітрыя вітамінкі". Не забылі ўзгадаць пра тое, што трэба рабіць пры абмарожанні.
Пры дапамозе даследвання “Што нам трэба, каб сабрацца на прагулку?” хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадалі найпрасцейшыя правілы захавання і ўмацавання здароўя; замацавалі ўяўленне пра тое, што заўсёды трэба апранацца ў залежнасці ад надвор’я.
Сапраўдным святам для нашых выхаванцаў стала спартыўная забава на свежым паветры, падчас якой дзеці прынялі ўдзел у эстафетах "Гонкі на санках", "Пападзі снежкай у мішэнь", "Пераправа", "Перанясі снежны камячок", а таксама гулялі ў гульні "Снег, мяцеліца і гурбы", "Два маразы".
Падчас Дня здароўя дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, шмат карысных і неабходных ведаў.
Дзень здароўя "Зімовыя забавы" паспрыяў ўмацаванню фізічнага і псіхічнага здароўя, фарміраванню каштоўнаснага стаўлення да здаровага ладу жыцця ў дашкольнікаў.
Гэты дзень прайшоў з карысцю для здароўя, бо нездарма кажуць: "У здаровым целе - здаровы дух!"

Фотогалерея: