РУ БЕ EN

Педагагічны савет, які кіруе і натхняе

05.01.2024

4 снежня ў Крэўскай сярэдняй школе адбыўся педагагічны савет “Духоўна-маральнае выхаванне - аснова гарманічнага развіцця асобы”.

Ва ўступным слове дырэктар установы Капыш Т.Ф. акрэсліла важнасць і актуальнасць тэмы. З аналізам работы па пытанню выступіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Варыцкая Т.С.. У дакладзе быў прааналізаваны вопыт работы педагогаў і выхавальнікаў, вызначаны сучасныя падыходы да выхавання духоўна-маральных якасцей навучэнцаў і новыя патрабаванні да прафесійных кампетэнцый педагогаў.

У ходзе педагагічнага савета размова ішла пра  фарміраванне маральна-духоўных пачуццяў у выхаванцаў, сістэме работы па фарміраванні маральнай культуры навучэнцаў праз каштоўнаснае стаўленне да гісторыка-культурных традыцый і праваслаўных святыняў сваёй краіны, прымяненні сучасных тэхналогій у аспекце духоўна-маральнага выхавання, эфектыўных формах работы настаўнікаў-прадметнікаў, псіхалагічным аспекце духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, сямейным выхаванні і важнасці вывучэння культуралагічных асноў хрысціянства.

Абмен вопытам паспрыяе прымяненню ў класных калектывах новых актыўных форм выхавання.

Фотогалерея: