РУ БЕ EN

Цуд чароўны – Новы год

27.12.2023

У рамках акцыі "Нашы дзеці" ў Асінаўшчызненскай пачатковай школе прайшло доўгачаканае навагодняе свята "Цуд чароўны – Новы год" для навучэнцаў I-IV класаў. Новы год для дзяцей - гэта пара казак і цудаў. У гэты час дзеці чакаюць прыходу Дзеда Мароза, Снягуркі і, вядома ж, падарункаў. З вялікай радасцю яны сустрэлі самых доўгачаканых гасцей на свяце - Дзеда Мароза і Снягурку, расказвалі вершы, спявалі песні і з задавальненнем прымалі салодкія падарункі. Вясёлая музыка, добры настрой, віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі далі ўсім удзельнікам свята зарад бадзёрасці і энергіі на цэлы год. Навагодняе свята падарыла ўсім удзельнікам адчуванне казачнага чараўніцтва, весялосці і радасці.

Фотогалерея: