РУ БЕ EN

Заступніца зямлі беларускай

21.12.2023

20 снежня ў ДУА "Гімназія г. Смаргоні" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны заступніцы зямлі беларускай Еўфрасінні Полацкай. Мэта дадзенага мерапрыемства - фарміраванне ў вучняў уяўленняў пра асаблівасці духоўнага развіцця беларускага народа на прыкладзе жыцця і дзейнасці беларускай асветніцы. Гімназісты 8 "А" класа ў час гутаркі паглыбілі свае веды пра рэлiгiйную i асветнiцкую дзейнасцю Еўфрасiннi Полацкай, чарговы раз пераканаліся ў гуманістычнай ролі яе намаганняў, якія былі накiраваны на служэнне свайму народу, сваёй Бацькаўшчыне.. Дадзены ўрок садзейнічаў выхаванню ў вучняў павагі да першай беларускай жанчыны-асветніцы, асэнсаванню велічы яе постаці ў беларускай гісторыі і культуры.

Фотогалерея: