РУ БЕ EN

Прыродныя сімвалы Беларусі

29.11.2023

Прыродныя сімвалы Беларусі - гэта расліны і жывёлы, якімі багатая наша краіна і па якіх яе пазнаюць ва ўсім свеце. Ведаць гэтыя сімвалы, любіць і берагчы іх - значыць любіць і паважаць сваю Радзіму - Беларусь. У рамках рэалізацыі першай гадавой задачы ў рознаўзроставай групе інтэгрыраванага навучання і выхавання Сольскага дзіцячага сада быў праведзены занятак па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства» дзеці адправіліся ў падарожжа з буслікам, з дапамогай карты знайшлі прыродныя сімвалы Беларусі (бусел, сасна, зубр, кветка лёну); з дапамогай правядзення гутаркі, дыдактычных гульняў, разглядам ілюстрацый пазнаёміліся з іх адметнымі асаблівасцямі, цікавымі фактамі. Беларуская народная гульня "Бусел і жабяняты" нікога не пакінула абыякавымі. Дзеці з цікавасцю падарожнічалі з буслікам "хадзілі з ім па балотах". Знаёмства з гісторыяй, культурай, традыцыямі сваёй краіны - аснова выхавання маленькіх грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Сольскага дзіцячага сада
Тумаш Вольга Міхайлаўна

Фотогалерея: