РУ БЕ EN

Квітней, гучы, звіні, беларуская мова!

24.11.2023

Свяці, мая мова, зоркай

Цераз стагоддзі людзям…

Тыдзень беларускай мовы працягваецца  ў сярэдняй школе №7.

Сённяшні дзень пачаўся з акцыі “Пажаданне роднай мове”. “Квітней! Гучы! Звіні! Жыві і развівайся!”- гэтыя і і ншыя словы шчыра гучалі з вуснаў настаўнікаў і вучняў у адрас роднага слова. Кожны мог пакінуць пажаданне на пялёстку валошкаў. Вельмі радуе, што жадаючых было шмат. Вучні з цікавасцю прыпыняліся ля дошкі з кветкамі, чыталі, разважалі і, галоўнае, пісалі: ”...каб жыла, ….каб не забылі, …каб помнілі”. Проста, ясна, душэўна.

Мілагучная музыка,  лірычныя песні напаўнялі атмасферу школьных калідораў беларусай самабытнасцю.

На працягу дня ішла праца і над літаратурнымі газетамі. Яны атрымаліся шыкоўныя!  Вынікі конкурса  газет “З любоўю да роднага слова“ будуць падведзены заўтра, у апошні дзень святочнага тыдня.

А сёння   прайшоў турнір “Знаўцы беларускай мовы” сярод вучняў  5 “В” класа. Разам з настаўніцай Бандарэнка В.В. навучэнцы раскрывалі таямніцы роднай мовы.  Перамаглі ў турніры лепшыя: Рабікаў Кірыл, Аўдзевіч Ганна, Вішняк Вадзім.  Шасцікласнікаў зачаравала інтэлектуальная гульня “Гаворым па-беларуску”. Колькі ж слоў прыгожых і самабытных ёсць у нас! Каманда “Бульбачыпсы” справілася найлепш з усімі выпрабаваннямі. Дапамагала пазнаваць родную мову настаўніца Вайнілка В.І.

Чацвер закончыўся. “А што будзе заўтра?”- прыемна бачыць агеньчыкі цікавасці ў вачах дзяцей.    А заўтра будзе новы дзень. І заўтра зноў будзе гучаць наша родная мова.

Фотогалерея: