РУ БЕ EN

Гутаркі на роднай мове і віртуальнае падарожжа

23.11.2023

У  сярэдняй школе № 7 г. Смаргоні працягваецца  Тыдзень беларускай мовы і літаратуры пад дэвізам “Гучы, роднае слова!” Трэці дзень быў  інфармацыйны. Настаўнікі прапанавалі ўсім жадаючым размаўляць паміж сабой па-беларуску. Гэта была цудоўная магчымасць папрактыкавацца ў гутарках на роднай мове.

Дзень пачаўся з віртуальнага падарожжа ў Музей беларускага кнігадрукавання. Вучні ў беларускіх касцюмах расказалі пра гісторыю кнігі ад стварэння пісьменнасці да сучаснага кнігадрукавання. Дэталёва пазнаёмілі з гісторыяй стварэння пісьмовых прыладаў і кніжных ілюстрацый.

У школе была стварана выстава малюнкаў “Творы беларускіх пісьменнікаў у фарбах”. Вучні  розных класаў з ахвотай прынялі ў ёй удзел.

Лукошка Валянціна Мечыславаўна правяла інтэрактыўную гульню “Праўда ці хлусня?” для вучняў восьмых класаў. Дзеці з гонарам прайшлі выпрабавнні ўсіх конкурсаў. З дапамогай розных сэрвісаў удзельнікі гульні стваралі інтэрактыўнае воблака з беларускіх слоў, разгадвалі крыжаванкі, складалі прыказкі згодна з лічбамі беларускага алфавіта, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую.

Дзень быў насычаны, яркі, цікавы, пазнавальны.

Фотогалерея: