РУ БЕ EN

Музычная забава "Беларускі фартушок"

22.11.2023

У Сольскім дзіцячым садзе ў рамках тэматычнага тыдня “Беларусь мая сінявокая” у рознаўзроставай групе адбылася музычная забава “Беларускі фартушок”.
Беларуская лялька Янінка пазнаёміла дзяцей з адным з атрыбутаў кожнай гаспадыні – фартушком, яго прызначэннем. Пад вясёлыя беларускія напевы маляты варылі салодкую кашу ў печы, танцавалі з лыжкамі, спявалі песні.
Выхаванцы ўсвядомілі, што менавіта фартушок – яскравая частка жаночага касцюма беларускай жанчыны.

Фотогалерея: