РУ БЕ EN

З мішкам і абаранкамі

22.11.2023

Другі дзень святкавання Тыдня беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе №7 г. Смаргоні распачаўся з сюрпрызу. З самага ранку да вучняў, педагогаў і работнікаў школы завітаў цудоўны госць – мядзведзь з навакольных лясоў Смаргоншчыны. Як сапраўдны госць,  прыйшоў ён не з пустымі рукамі, а з салодкімі пачастункамі: абаранкамі і цукеркамі. Атрымаць салодкі прыз маглі ўсе, хто ведае беларускія песні. Вельмі прыемна, што сапраўдных знаўцаў беларускіх песень было шмат. Ну і мішка не скупіўся на падарункі. На працягу  ўсяго дня весяліў і дарослых, і дзяцей: танцаваў, вадзіў карагоды.

Таксама цікава і займальна прайшлі мерапрыемствы, арганізаваныя настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры.

Лукошка Валянціна Мячаславаўна правяла этнаграфічны турнір “Беларусь і беларусы” сярод вучняў 8 “Г” класа, а Пашкевіч Людміла Пятроўна арганізавала для навучэнцаў 9 “Б” класа завочную экскурсію ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.

Сённяшні дзень быў насычаны разнастайнымі падзеямі і сюрпрызамі і нікога не пакінуў раўнадушным.

Фотогалерея: