РУ БЕ EN

Восеньскі кiрмаш

21.11.2023

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 5 г. Смаргоні” прайшло свята “Восеньскі кiрмаш”. Свята атрымалася вельмі вясёлым, яркім і пазнавальным.

Упрыгожанне музычнай залы адпавядала назве свята: дэкарацыі з выкарыстаннем беларускага арнаменту; вялікая колькасць рушнікоў, гліняных, ільняных і саламяных вырабаў; тэатр “Батлейка”.

Выхаванцы з задавальненнем адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі на роднай мове песні “Беларускі кірмаш”, “Мы жывём ў Беларусі”, “Завітала восень”, гралі на беларускіх музычных інструментах, спаборнічалі ў зборы ўраджаю! А танцы “Беларусь мая” і “Полька беларуская” нікога не пакінулі абыякавым, нават бацькі з задавальненнем танцавалі беларускі танец “Вясялуха”. Не меншае захапленне усіх удзельнікаў свята выклікалі госці кірмаша. На свята завіталі баба Ганна і дзед Ягор. Яны за прыпеўкі і народныя гульні прадалі дзецям сваю кароўку Рагулю. На гэтым сюрпрызы не скончыліся. Як і належыць любому кірмашу, на свята завітаў і лялечны тэатр батлейка са сваёй пастаноўкай “Рэпка”. Казка вельмі спадабалася гасцям свята і усіх ўдзельнікаў тэатра вельмі шчыра віталі.

Наша зямля беларуская вельмі шчодрая, а людзі працавітыя, таму у нас і танцы, і песні такія прыгожыя. Было вельмі прыемна бачыць натхнёныя твары маленькіх беларусаў, іх зацікаўленасць да гісторыі нашай краіны і яе традыцый.

Фотогалерея: