РУ БЕ EN

Беларусь мая сінявокая

17.11.2023

У дашкольнай установе адукацыі "Сольскі дзіцячы сад" з 13 па 17 лістапада праходзіць тэматычны тыдзень "Беларусь мая сінявокая". У ходзе яго правядзення з выхаванцамі былі арганізаваны мерапрыемствы, якія напраўлены на патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў.
На працягу тыдня праводзіліся пазнавальныя гутаркі "Беларусь - край лясоў, рэк і азёр", " Мы беларусы", "Сімволіка Рэспублікі Беларусь", "Жывёлы нашай краіны ", "Мой аграгарадок ". Таксама былі разгледжаны ілюстрацыі роднага краю, выхаванцы з задавальненнем займаліся выяўленчай дзейнасцю, адгадвалі загадкі і слухалі вершы.
Правядзенне разнастайных форм работы з выхаванцамі садзейнічае выхаванню ў дзяцей любові да сваёй Радзімы, да роднага краю, дзе нарадзіліся і жывуць.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі
Сольскага дзіцячага сада
Наталля Юр'еўна Шляхціна

Фотогалерея: