РУ БЕ EN

Сустрэча настаўнікаў гісторыі Смаргонскага і Астравецкага раёнаў

03.11.2023

2 лістапада 2023 года на базе ДУА “Крэўская сярэдняя школа” прайшла сустрэча настаўнікаў гісторыі Смаргонскага і Астравецкага раёнаў у форме метадычнага маста. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся вопытам  па тэме “Фарміраванне асобы навучэнца, яго метапрадметных і прадметных кампетэнцый сродкамі выкарыстання магчымасцей інфармацыйна-культурнага, сацыякультурнага, культурна-гістарычнага асяроддзя”.

Практычны блок прадставіў Міхалькевіч М.А., настаўнік гісторыі ДУА “Крэўская сярэдняя школа”, які расказаў пра краязнаўства  як сродак набыцця навучэнцамі гістарычных ведаў. Юныя экскурсаводы прэезентавалі Народны музей гісторыка-краязнаўчага профілю ўстановы.

Сустрэча была плённай, насычанай і карыснай для ўсіх педагогаў.

Фотогалерея: