РУ БЕ EN

Восеньскія матывы

20.10.2023

Традыцыйна ў сярэдзіне кастрычніка ў Сольскім дзіцячым садзе праходзіць музычная забава, прысвечаная Восені. Для дзяцей гэта запамінальнае, яркае і радаснае свята, якое дапамагае ім замацаваць уяўленні аб восені як пары года. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: чыталі вершы, выконвалі песні, танцавалі. Патрапіўшы ў казачны восеньскі лес, дзеці ператвараліся ў восеньскія лісточкі, у вясёлыя кропелькі дажджу і ў птушак, якія адлятаюць у цёплыя краіны. Напрыканцы свята, кожнае дзіця атрымала ад Восені падарунак - румяны яблычак з пажаданнем быць такім жа вясёлым і здаровым. Мерапрыемства атрымалася яркім, вясёлым, захапляльным.

Фотогалерея: