РУ БЕ EN

Выдатнік адукацыі

06.10.2023

5 кастрычніка ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню настаўніка. Сярод запрошаных была і дырэктар Крэўскай сярэдняй школы Таццяна Францаўна Капыш, якая ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі "Выдатнік адукацыі". Віншуем з высокай і заслужанай узнагародай. Жадаем поспехаў у працы, здзяйснення мар, моцнага здароўя, усяго самага найлепшага!

Фотогалерея: