РУ БЕ EN

Семейное творчество

06.10.2023

Кожны год у Сольскім дзіцячым садзе Смаргонскага раёна праходзіць выстава вырабаў сямейнай творчасці на восеньскую тэматыку. І гэта наша традыцыя. Вось і гэты год не выключэнне, была арганізавана выстава з прыродных матэрыялаў на тэму "Восеньскія фантазіі", у якой прынялі ўдзел дзеці і бацькі. На выставе былі прадстаўлены лясныя кампазіцыі, восеньскія казкі і многае іншае. Да працы ўдзельнікі выставы паставіліся сур'ёзна і ўклалі шмат фантазіі, цярпення, працы і таму ўсе ўдзельнікі сталі пераможцамі розных намінацый - перамаглі сяброўства і творчасць усіх удзельнікаў!

Фотогалерея: