РУ БЕ EN

Што нам восень прынясла?

22.09.2023

“Што нам восень прынясла?”
           Выхаванцы Сольскага дзіцячага сада прынялі ўдзел у Восеньскім кірмашы, арганізаваным на тэрыторыі ўстановы адукацыі.
           Гаспадынька Аленка пазнаёміла дзяцей з падарункамі восені – садавінай і агароднінай, сабранай на сваім ўчастку. Мядзведзь Патап – гуляў з рабятамі ў розныя рухавыя гульні. У выніку гульні “У мядзведзя ў бары…” выхаванцы сабралі поўныя кошыкі грыбоў і ягад. Россыпам рознакаляровых восеньскіх лісточкаў закружыў рабят і лістапад.
           А які ж кірмаш без пачастункаў? Асалодай для малых сталі сакавіты кавун і салодкія абаранкі.
           Дзякуючы пазнавальнай забаве ў выхаванцаў праявілася зацікаўленасць да характэрных праяў жывой і нежывой прыроды восенню.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Сольскага дзіцячага сада
Мароз Жанна Эдуардаўна

 

Фотогалерея: