Ад зярнятка да каравая
06.09.2023У Сольскім дзіцячым садзе Смаргонскага раёна прайшло тэматычнае мерапрыемства "Ад зярнятка да каравая”. Хлеб, каравай – сімвал жыцця, аснова дабрабыту, гаспадарлівасці. Выхаванцы рознаўзроставай групы інтэгрыраванага выхавання і навучання пад час мерапрыемства даведаліся, які шлях робяць зярняткі, каб хлеб прыйшоў да нас на стол. Мерапрыемства суправаджалася песнямі, карагодамі, цікавымі беларускімі гульнямі. Гасцямі сталі працавітая дзяўчынка Янінка і яе братка Цімошык, якія разам з дзецьмі гулялі ў гульні: «Каравай», «Хто хутчэй збярэ каласы?», «Дары восені» і інш. У працэсе гульнявой дзейнасці дзеці вучыліся беражліва адносіцца да хлеба і паважаць працу хлебароба.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі: Тумаш Вольга Міхайлаўна.