РУ БЕ EN

Карысная гародніна са свайго агароду

25.08.2023

Вось і прыйшла выдатная пара збору ўраджаю. Усё лета выхаванцы Сольскага дзіцячага сада Смаргонскага раёна даглядалі гародніну на агародзе , назіралі за іх ростам і развіццём. А дапамагалі ім у гэтым героі казкі "Муха-цакатуха".
Вынікам гэтага працоўнага казачнага дэсанту сталі - багаты ўраджай, незвычайныя календары назіранняў. А самае галоўнае - выхаванцы пашырылі свой кругаляд, сфарміравалі адказныя адносіны да працы і яе прадуктаў. Гародніна са свайго агарода самая смачная, таму што вырашчана з любоўю.

Фотогалерея: