РУ БЕ EN

Тэматычны дзень па бяспецы "Сольскі дзіцячы сад"

29.03.2023

Пад час канікул у Сольскім дзіцячым садзе быў праведзены тэматычны дзень  з мэтай фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, у побыце і на вуліцы, а таксама разумення неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі. Бо павышаная дзіцячая дапытлівасць і імкненне да самастойнасці, нярэдка прыводзяць да ўзнікнення небяспечных сітуацый.
Выхавальнікі другой малодшай групы падрабязна распавялі малышам пра прычыны ўзнікнення пажару і першасных сродках пажаратушэння, пра тое, якія страшныя наступствы могуць узнікнуць, калі дзеці возьмуць у рукі запалкі. Асаблівую ўвагу звярнулі на правілы бяспечных паводзін на вуліцы, на дарогах. Усе мерапрыемствы на працягу дня нагадалі і маленькім, і дарослым аб неабходнасці выконваць простыя правілы бяспекі, якія дапамогуць захаваць не толькі здароўе, але і жыццё!

Фотогалерея: