РУ БЕ EN

Гуканне вясны

25.03.2023

Пачынаючы з 1 сакавіка,на Аўдакею,людзі пачыналі гукаць вясну.

У сакавіку селянін пільна прыглядаўся да з’яў прыроды, імкнуўся вызначыць, ці спрыяльныя будуць умовы для веснавых работ, якім будзе лета. Ад гэтага залежаў дабрабыт чалавека. Сачылі, ці нап’ецца 1 сакавіка певень вады з-пад страхі, слухалі, як у гэты час спяваюць сініцы… Гукаць вясну выходзілі на высокае месца, палілі агонь, спявалі загукальныя песні.

Выхаванцы сярэдняй групы Сольскага дзіцячага сада таксама не змаглі застацца у баку ад традыцыі гукання вясны.Усе разам ,загадзя, падрыхтавалі сваімі рукамі птушак з паперы. Дзеці развучвалі народныя танцы,спявалі песні-вяснянкі. А каб вясна прыйшла як мага хутчэй, упрыгожылі дрэвы рознакаляровымі стужачкамі.

 

                                                                            А.С.Алехна

                                                                            С.С.Твёрдая

Фотогалерея: