РУ БЕ EN

Зімовая прагулка

28.01.2023

Прагулка ў дзіцячым садзе зімой не толькі спрыяльны час для забаў на адкрытым паветры, але і выдатны спосаб аздараўлення.

У час прагулкі дзеці атрымліваюць зарад бадзёрасці і добры настрой, да таго ж сумесная дзейнасць развівае сацыяльныя навыкі і выхоўвае прыязнасць, пачуццё адказнасці.

А колькі радасці дастаўляе малым гульні са снегам, збудаванне снежных выяў. Сёлетняя зіма адзначылася разнастайным надвор'ем, таму выхаванцы "Сольскага дзіцячага сада " з задавальненнем выкарыстоўваюць магчымасць уявіць свае фантазіі, калі выпадае снег. Так, сёння 27 студзеня, сапраўднае зімовае надвор'е паклікала рабят за радасным і бадзёрым настроем. Сумесна з выхавальнікам дзеці зляпілі са снегу вожыка і зайца, адлюстраваўшы іх адметныя рысы.

Румяныя шчочкі, бліскучыя вочы і выдатны настрой - такі вынік прагулак зімой.

 

Фотогалерея: