РУ БЕ EN

Крылатыя суседзі

13.01.2023

Многія з нас любяць зіму за канькі і лыжы, за мяккія снежныя гурбы, за траскучы мароз. А ці думалі вы калі, як у гэты час адчуваюць сябе птушкі, якія не адлятаюць у цёплыя краіны, а застаюцца зімаваць на радзіме? Зіма для іх – вельмі складаны час! І толькі чалавек можа дапамагчы птушкам перажыць яго.

З гэтай нагоды навучэнцы Жодзішкаўскай сярэдняй школы вырашылі прыняць удзел у акцыі “Крылатыя суседзі”. Каб падтрымаць птушак зімой, навучэнцы разам з бацькамі вырабілі кармушкі з фанеры і пластыкавых бутэлек. Падыход бацькоў і дзяцей да гэтай сур’ёзнай і патрэбнай справы быў творчы і адказны.

Кармушкі размясцілі на дрэвах. Потым насыпалі туды хлебных крошак, зярняткаў, круп. А для сінічак прама на галінках прымацавалі кавалачкі сала, якое яны вельмі любяць.

У рамках гэтай акцыі ў школе праводзяцца гутаркі, пазнавальна-гульнявыя класныя гадзіны, адбываецца прагляд відэафільмаў. Падчас правядзення дадзеных мерапрыемстваў  дзеці атрымліваюць веды аб зімуючых птушках нашай мясцовасці, асаблівасцях  іх вобразу жыцця, таго корму, які любіць кожная птушка.

У час заняткаў навучэнцы малявалі малюнкі на дадзеную тэму, рабілі аплікацыі, нават склалі лістоўку “Дапамажы птушкам”.

Дзеці даведаліся пра тое, што корм павінен быць разнастайным, каб кожная птушка знайшла сабе ласунак па смаку.

Навучэнцы папаўняюць кармушкі кожны дзень свежым кормам.

Птушкі будуць удзячныя за зімовы ласунак! Зімой яны парадуюць нас вясёлым шчабятаннем, а вясной і летам дапамогуць абараніць сады ад шкоднікаў.

Любіце птушак! Дапамагайце ім! Беражыце іх!

 

Ярмак Л.В., настаўнік пачатковых класаў

Жодзішкаўскай сярэдняй школы

Фотогалерея: