РУ БЕ EN

Экскурсія на радзіму песняра

29.10.2022

26 кастрычніка вучні 10 класа сярэдняй школы № 7 у рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзенні экскурсій наведалі філіял "Вязынка" Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Філіял "Вязынка" заснаваны дзеля ўвекавечвання памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і адкрыты для наведвальнікаў ў 1948 годзе.

Менавіта тут, у вёсцы Вязынка, нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы сусветна вядомы паэт Янка Купала.

У  час экскурсіі навучэнцы мелі магчымасць больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, прайсціся па яго родных ваколіцах, атрымаць асалоду ад асенняй прыгажосці маленькай радзімы нашага песняра.