РУ БЕ EN

Экскурсiя ў філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Вязынка”.

27.10.2022

27 кастрычніка вучні X класа сярэдняй школы № 1 у рамках пілотнага праекта па арганізацыі і правядзеніі экскурсій наведалі філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Вязынка”.

Гэта было цікавае падарожжа – успамін пра цудоўныя мясціны, дзе нарадзіўся Янка Купала. Маляўнічыя краявіды, цеплае восеньскае надвор’е пакінулі незабываемыя ўражанні.

Юнакі і дзяўчаты адчулі ўсю атмасферу жыцця сям’і Луцэвічаў, удыхнулі паветра сялянскай хаты, якая дала свету вялікага песняра. Ваколіцы Вязынкі сапраўды натхняюць на светлыя думкі пра шчаслівы лёс.

Праз 140 гадоў мы прыязджаем на радзіму народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і дзякуем роднаму краю, што падараваў нам знакамітую зорку на беларускім літаратурным небасхіле. Мы ганарымся, што жывём на такой зямлі, шчодрай на таленты і славутыя імёны.

 

Марына Грынчук, настаўніца

беларускай мовы і літаратуры

дзяржаўнай установы адукацыі

“Сярэдняя школа № 1 г. Смаргоні”