РУ БЕ EN

Молодежь Сморгонщины

27.06.2023

 

Біслюк Алена Пятроўна, адукацыя вышэйшая, у 2018 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. Максіма Танка па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя, беларуская мова і літаратура” з прысваеннем кваліфікацыі “Выкладчык”.

Біслюк А.П.ва ўстанове працуе выхавальнікам дашкольнай адукацыі.

Педагагічнае крэда – любіць, разумець, дапамагаць. У штодзённых зносінах з дзецьмі яна эмацыйная, уважлівая, добрая ў адносінах да кожнага дзіцяці, імкнецца, каб дзіцячы сад стаў для дзяцей тым месцам, у якім кожны адчувае сябе камфортна.

За перыяд работы Біслюк А.П. сістэматызавала наглядна-дыдактычны матэрыял, работу з дзецьмі ажыццяўляе ў цесным кантакце з бацькамі. Вялікую ўвагу педагог надае самаадукацыі, імкнецца да пастаяннага ўдасканалення сваіх ведаў.

Біслюк Алена Пятроўна з’яўляецца актыўным удзельнікам розных конкурсаў. У 2022/2023 навучальным годзе прыняла ўдзел у раённым фестывалі педагагічнага майстэрства “Фарміраванне сацыяльна-маральных і асобасных кампетэнцый у дзяцей дашкольнага ўзросту”, дыплом 3 ступені; раённым этапе рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, 3 месца; раённым этапеабласного літаратурнага конкурсу“Татам прысвячаецца…”, 3 месца.

Педагог дзеліцца вопытам работы ў сродках масавай інфармацыі. За час работы Алена Пятроўна паказала сябе як ініцыятыўны і творчы педагог, які карыстаецца аўтарытэтам сярод калег, любоўю дзяцей і павагай бацькоў

Фотогалерея: