РУ БЕ EN

Вывучаем гісторыю малой радзімы

31.05.2023

 

У турыстычны паход па малой радзіме адправіліся пачаткоўцы Залескай сярэдняй школы Смаргонскага раёна. Паход быў незвычайны, так як ў ролі экскурсавода выступіў ветэран педагагічнай працы, былы настаўнік гісторыі, Міхалкоўскі Аляксандр Аляксеевіч. Турысты вывучалі гістарычныя месцы аг.Залессе, наведалі царкву ў в.Міхневічы.
Аляксандр Аляксеевіч паведаміў вучням пра гісторыю ўзнікнення на тэрыторыі музея-сядзібы М.К.Агінскага памятных камянёў Тадэвушу Касцюшку і настаўніку Агінскага Жану Ралею.
Рабяты даведаліся шмат цікавага пра архітэктурныя упрыгожванні парка музея-сядзібы альтанку Амеліі і Кітайскую альтанку.
Вучні з зацікаўленасцю слухалі расповед пра вядомага мясцовага мастака П.Южыка і пабывалі на яго магіле.
Экскурсія атрымалася вельмі цікавая і насычаная, дзякуючы апантаннаму і неабыякаваму да гісторыі сваёй Радзімы чалавека.
Дзякуй Вам, Аляксандр Аляксеевіч!

Фотогалерея: