РУ БЕ EN

Адаховская Марта, гимназия

25.11.2023

Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!

Васількамі, рамонкамі шэпча
У квяцістых, раздольных лугах.
Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы,
Салаўінаю трэллю ў гаях.
Менавіта такую прыгожую і мілагучную гаворку можна пачуць ад настаўніцы англійскай мовы Адахоўскай Марты Вячаславаўна, якая ў гэтым навучальным годзе прыйшла працаваць у гімназію.
Марта Вячаславаўна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Маладая настаўніца не толькі выкладае англійскую мову, але яшчэ з'яўляецца класным кіраўніком пятага "Г" класа. Дзеці з павагай ставяцца да класнага кіраўніка. Таксама Марта Вячаславаўна цудоўна справілася з абавязкамі выхавацеля ў школьным лагеры пад час восеньскіх канікул.
Марта працягвае развівацца ў прафесіі, сур'ёзна і адказна ставіцца да самаадукацыі, пераймае вопыт старэйшых і мудрых калег.
У вольны час дзяўчына вельмі шмат чытае, займаецца спортам, цікавіцца музыкай і нават - мастацкім перакладам. Мы жадаем, каб усё мары Марты Вячаславаўны абавязкова здзейсніліся.

Фотогалерея: