РУ БЕ EN

Семінар “Сістэма работы з адоранымі навучэнцамі ва ўмовах сельскай установы”

25.04.2024

23 красавіка на базе ДУА “Крэўская сярэдняя школа” прайшоў семінар “Сістэма работы з адоранымі навучэнцамі ва ўмовах сельскай установы”. Удзельнікамі семінара сталі галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Н.Ч.Лабейка, загадчык ДУ “Смаргонскі РУМК” А.У.Чайкоўская, намеснікі дырэктара па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, педагогі ўстановы. 

Капыш Т.Ф., дырэктар установы і Кляўцова В.І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце прэзентавалі вопыт арганізацыйна-ўпраўленчага і метадычнага суправаджэнне дзейнасці педагогаў па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд, інтэлектуальных конкурсаў. Таццяна Францаўна адзначыла, што залог поспеху – у зацікаўленасці педагогаў, у сумеснай рабоце навучэнцаў і педагогаў, кантролі з боку кіраўніцтва, ва ўзаемадзеянні з бацькамі.

 Як арганізавана псіхолага-педагагічная падтрымка навучэнцам ва ўстанове гаварыла педагог-псіхолаг Ганчарык Я.Э. Пра развіццё
адоранасці дзяцей дашкольнага ўзросту пры рэалізацыі зместу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі расказала Паўлоўская А.В. Прэзентавала работу з высокаматываванымі і адоранымі навучэнцамі на І ступені навучання Саладкевіч А.С. Аб выкарыстанні інтэрактыўных метадаў і прыёмаў у рабоце па падрыхтоўцы навучэнцаў да алімпіяд па геаграфіі вяла размову Масевіч Г.А. Вопытам работы з навучэнцамі, якія маюць высокую матывацыю да вывучэння беларускай мовы, біялогіі, гісторыі падзяліліся Кайрыс В.І., Мокіч В.А., Міхалькевіч М.А. Якія ўмовы створаны для развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў ва ўстанове расказала Варыцкая Т.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Сустрэча была насычанай, змястоўнай, спадзяёмся карыснай для ўсіх удзельнікаў семінара.

Фотогалерея: