РУ БЕ EN

Чарговая экскурсія

29.03.2024

На вясенніх канікулах  вучні Сыраваткінскай базавай школы адправіліся на экскурсію ў Мінск. У сталіцы мы ўжо не першы раз: былі і ў музеі Вялікай Айчыннай вайны, і ў цырку, і ў музеі Я.Коласа, і на востраве Слёз, і ў дэльфінарыі. На гэты раз вырашылі наведацца ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. І хаця мы не ўбачылі  тых прыгожых кветак, якія яшчэ не зацвілі, але, прайшоўшы па алеях сада, атрымалі задавальненне ад высокіх прыгожых елак  і велічнай экспазіцыі ў алеі ліхтароў “МАКРА МІКРА СВЕТ”. Змаглі  наведаць цікавыя вугалкі саду і нават сфатаграфавацца з шустрай вавёркай.

Пасля наведвання экспазіцыйнай аранжарэі доўга не пакідала пачуцце таго, што мы пабывалі ў тропіках. Здзівілі сваей веліччу і незвычайнай прыгажосцю пальмы, квітнеючыя ліяны і цытрусавыя расліны. З вялікай цікавасцю дзеці разглядвалі прыгожых папугаеў і павольных чарапах, любаваліся калекцыяй архідэй з рознакаляровымі кветкамі. Завіталі таксама і ў дэндрарый, дзе на фоне вечна зяленых хвойных дрэў і кустарнікаўДалекага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Сібіры выдзяляліся нашы беластволыя прыгажуні-бярозкі.

Атрымаўшы масу пазітыўных эмоцый і папоўніўшы свой багаж новымі ведамі, з добрым настроем мы вярталіся дамоў.

Фотогалерея: