РУ БЕ EN

Інтэлектуальная гульня "Турнір юных прадпрымальнікаў"

19.03.2023

Свядомыя адносіны да грошай фарміруюцца ў чалавека ў юнацкім узросце, калі складаецца сістэма каштоўнасцей. Таму важна навучыць школьнікаў разумець прыроду фінансаў, каб правільна размяркоўваць свае зберажэнні і ўмець зарабляць грошы. Сенння вучні сёмых класаў гімназіі г. Смаргоні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Турнір юных прадпрымальнікаў", якая была вельмі цікавай і пазнавальнай.  У час турніру школьнікі паказалі, наколькі яны ўмеюць аперыраваць фінансава-эканамічнымі тэрмінамі, рашаць фінансавыя задачы рознага ўзроўню складанасці, разгадваць рэбусы і зашыфраванае слова, якое звязана з дзейнасцю фірм. Каманды справіліся з усімі турамі гульні і былі вельмі задаволены яе вынікам.

Фотогалерея: