РУ БЕ EN

Пракаці мяне, вялікая чарапаха!

08.02.2023

Менавіта з такіх слоў пачаўся занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода” у першай малодшай групе Сольскага дзіцячага садка, дзе маляты пазнавалі і называлі жывёлу кутка прыроды - чарапашку, вызначалі і называлі часткі яе цела,  асобыя прыметы, яркія, характэрныя асаблівасці знешняга выгляду, асаблівасці рухаў.

Дзеці першай малодшай групы ў адукацыйным працэсе пазнаюць свет, навучаючыся і ўдасканальваючы спосабы пазнання.

Выхаванцы развіваюць свае ўменні абследаваць прадметы, аб’екты дэталёва ў пазнавальна-даследчай дзейнасці сродкамі эксперыментавання.

Знаёмячыся з жывым аб’ектам у маленькіх дзяцей выхоўваецца пачуццё дабрыні, любові, эмацыянальна станоўчай чуласці да зносін з аб’ектамі прыроды бліжэйшага акружэння.

Выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Сольскі дзіцячы сад”

Мароз Жанна Эдуардаўна

Фотогалерея: